Информационный новостной ресурс: новости, комментарии, интересная аналитика, мониторинг зарубежных СМИ.
Главная новость сегодняшнего дня:

Дзе шукаць «скарб» ведаюць у “Ляхавіцкім” /фота/

16 сен 2016
Дзе шукаць «скарб» ведаюць у “Ляхавіцкім” /фота/
Чаго імкнецца дасягнуць чалавек, які шчыруе на зямлі? Без шкоды для яе – максімум ад яе. І не важна, гаворка пра трохзначныя лічбы гектараў ці пра пару-тройку дачных сотак. Ураджайнасць засведчыць пра гаспадарлівасць рук, якія шчыравалі. У СВК “Ляхавіцкі” першыя 16 гектараў бульбяных палеткаў далі па 353 цэнтнеры, а агульны бурт заважыў ужо 568 тон. Галоўны аграном гаспадаркі Аляксандр Шымкевіч задаволены ўраджаем другога хлеба:
– Тэхналогію вырошчвання строга выконваем. У нас выдатны пасяўны матэрыял. Сарты “скарб”, “арызона”, “рэд скарлет” на нашых глебах прыносяць добрую аддачу. Пакуль убралі 15 працэнтаў плошчаў, асноўная работа наперадзе. Пастараемся спрацаваць кампактна па часе.
Дарэчы, летась ураджайнасць складала 336 цэнтнераў з гектара. Праўда, бульбяныя палеткі СВК займалі плошчу на пару дзясяткаў гектараў большую, чым сёлета.
Два бульбаўборачныя камбайны практычна дазваляюць абыходзіцца без ручнога падбірання клубняў. Пакуль работа ідзе ў адну змену, але не выключана, што пачнецца двухзменка.
Шчодры ўраджай бульбы ў “Ляхавіцкім” традыцыйны, што пацвярджаюць штогадовыя лічбы справаздач і запоўненае па-максімуму бульбасховішча. Дарэчы, у гэтай гаспадарцы яно адпавядае самым строгім тэхналагічным патрабаванням. Умяшчальнасць – 1000 тон клубняў, якія ў выдатным стане могуць даляжаць да вясны. Як правіла, значную частку ўраджаю, так бы мовіць, з кораня, раскупляюць спажыўцы. Бывае, што бульба з “Ляхавіцкага” адпраўляецца ў Расію, Малдову, па іншых няблізкіх адрасах. У сельгаскааператыве спадзяюцца, што і гэты год не стане выключэннем.
Акрамя «Ляхавіцкага» ў нашым раёне бульбу вырошчваюць СВК «Жарабковічы» – на 101 гектары, райаграсэрвіс – на 75, пад другі хлеб у ДП «Нача» занята 5 гектараў, у агракаледжы – 3. Райаграсэрвіс пачаў уборку клубняў, ураджайнасць – 242 цэнтнеры з гектара, у «Начы» – 209. Такім чынам, сярэдняя ўраджайнасць па раёне па стане на мінулы панядзелак склала 321 цэнтнер з гектара.
Вольга СВЯТЛОВА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.
Дзе шукаць «скарб» ведаюць у “Ляхавіцкім” /фота/
Галоўны аграном Аляксандр Шымкевіч і брыгадзір Іван Юнік ураджаем бульбы задаволены
1 216

ЕЩЕ НА ЭТУ ТЕМУ:

Дэтэктыўная гісторыя

Дэтэктыўная гісторыя

Канешне, падлеткам ён заміраў перад тэлевізарам, калі ішла чарговая серыя “Месца сустрэчы змяніць нельга”, канешне, зачытваўся дэтэктывамі і ў думках разам з
Мы. Сто радкоў ад рэдактара

Мы. Сто радкоў ад рэдактара

Множны лік займенніка я. Мы –  гучыць трывала і ўпэўнена, дружалюбна і надзейна, моцна і з’яднана. Мы пасуе разам. Мы, беларусы – мірныя людзі, сэрцам адданыя
Вотум давер’я

Вотум давер’я

11 верасня краіна выбірала дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання. Па даных Цэнтрвыбаркама, выбары адбыліся
Выбар народа. Дэпутаты выбраны па ўсіх 110 акругах

Выбар народа. Дэпутаты выбраны па ўсіх 110 акругах

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 11 верасня прыняў удзел у выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з
Картофель Ляховичская

Картофель Ляховичская

СПК "Ляховичский" - известная картофелеводческой хозяйство, чья продукция пользуется постоянным спросом у потребителей. Щедрые картофельные урожаи здесь - дело

Есть мнение!

ПОДЕЛИТЕСЬ НАМИ :)
ВХОД НА САЙТ