Информационный новостной ресурс: новости, комментарии, интересная аналитика, мониторинг зарубежных СМИ.
Авторизация
Вотум давер’я
16 сен 2016

Па даных на 16 гадзін стала вядома, што па ўсіх 16 акругах Брэстчыны пераадолены неабходны 50-працэнтны парог яўкі выбаршчыкаў. На гэты час у парламенцкіх выбарах прынялі ўдзел 593088 жыхароў вобласці – 59,8 працэнта ад агульнай колькасці ўнесеных у спісы для галасавання. Максімальную яўку, па інфармацыі абласной выбарчай камісіі, прадэманстравала Баранавіцкая сельская выбарчая акруга № 7 (у яе склад уваходзяць Баранавіцкі, Ляхавіцкі і частка Ганцавіцкага раёна): па даных на 16 гадзін тут прагаласавалі ўжо 68,9 працэнта выбаршчыкаў.
Пазней стала вядома, што ўсяго па Баранавіцкай сельскай выбарчай акрузе № 7 падчас датэрміновага галасавання і 11 верасня сваё волевыяўленне выказалі 89,96 працэнта ад унесеных у спісы 62645 выбаршчыкаў.
У Брэсцкай вобласці на выбарах прагаласавалі 77,53 працэнта выбаршчыкаў з 995304.
Калі карэспандэнты “ЛВ” працавалі на выбарчых участках, гэтыя лічбы, зразумела, яшчэ не былі вядомы. Затое добра адчувалася агульная атмасфера галоўнага этапу важнай палітычнай кампаніі: традыцыйна святочная, урачыстая, спакойна-дзелавая.
Першыя жадаючыя выказаць сваё волевыяўленне ўжо прыйшлі задоўга да адкрыцця Ляхавіцкага-Ленінскага ўчастка № 35. Але расклад ёсць расклад, прыйшлося дачакацца 8 гадзін раніцы. Соф’я Дзянішчык першай апусціла запоўнены бюлетэнь у урну для галасавання і атрымала ад камісіі сувенір. Літаральна за 20 хвілін на ўчастак прыйшлі каля 10 чалавек.
–Выбары – заўсёды свята. А сёння яшчэ і цудоўнае надвор’е, таму і настрой добры. Са сваім выбарам вызначылася, як толькі даведалася, хто з кандыдатаў прэтэндуе на месца ў парламенце, – зазначыла Марыя Пабягайла.
Старшыня камісіі Людміла Юнік расказала, што з 1532 выбаршчыкаў, унесеных у спісы для галасавання 28,5 працэнта прагаласавалі датэрмінова. На ўчастку акрэдытавана 5 унутраных наглядальнікаў. Неаднойчы сюды наведваліся і міжнародныя – ад БДІПЧ АБСЕ, якія сачылі за ходам падрыхтоўкі да галасавання, за датэрміновым галасаваннем, а таксама прысутнічалі на падліку галасоў.
Людзі ўсё ішлі: паасобку, сем’ямі, з суседзямі і сябрамі. Ляхавічанін Леанід Пілінога цвёрда перакананы, што прагаласаваць павінен кожны:
–Аддаеш свой голас – выбіраеш будучыню. Лічу, мы жывём добра: тыя, хто працуе, атрымліваюць своечасова зарплату, мы, пенсіянеры – пенсію. У магазінах усяго хапае. І, галоўнае, у краіне мір.
Напачатку дзясятай гадзіны карэспандэнты “ЛВ” завіталі ў Падлессе. Нават калі не ведаеш, дзе ў аграгарадку размешчаны ўчастак для галасавання, – знайсці яго няцяжка: дарогу да мясцовага Дома культуры (а менавіта ён падчас выбарчых кампаній традыцыйна становіцца своеасаблівым штабам) падкажа гучная музыка. Дарэчы, музычнае суправаджэнне было арганізавана на кожным з участкаў, якія давялося наведаць 11 верасня.
Прасторнае памяшканне Падлескага ўчастка № 48, здаецца, адначасова можа прыняць з дзясятак выбаршчыкаў. Гатова да гэтага і камісія.– Нашы выбаршчыкі даволі актыўна галасавалі датэрмінова: з 591 чалавека, унесенага ў спісы для галасавання, больш як палова – 52 працэнты – пабывалі на ўчастку загадзя, – расказвае старшыня камісіі Ірына Керко. – Да таго ж шмат выбаршчыкаў у шаноўным узросце, многія з іх пажадалі, каб урну для галасавання прынеслі ім дадому. Якраз зараз члены камісіі паехалі ў Шавялі… Літаральна праз некалькі хвілін рэдакцыйная машына ўжо там.
На лавачцы перад сваім домам галасуе 86-гадовая Валянціна Бурак: не магла ўседзець дома – выйшла сустракаць чаканых гасцей. Прагаласавала ўжо і старэйшая жыхарка вёскі 95-гадовая Кацярына Шагун. У спісе для галасавання – яшчэ нямала адрасоў. А бюлетэні ўжо чакаюць у Рамашках, Свісткоўшчыне, Улазавічах.
– Настрой ва ўсіх добры, – дзеліцца ўражаннямі член камісіі Ларыса Глеб. – Многія гавораць, што ведаюць кандыдата, за якога вырашылі аддаць свой голас, нават асабіста знаёмыя з ім. Галасуюць з задавальненнем…
Утульным дагледжаным дваром сустракае Навасёлкаўскі аздараўленчы комплекс. Тут на другім паверсе ў глядзельнай зале ГДК размясціўся Навасёлкаўскі ўчастак для галасавання № 58. Члены камісіі сустракаюць сваіх землякоў шчырымі ветлівымі ўсмешкамі. І гэта таксама стварае прыўзняты святочны настрой. Аб’ява на ўваходзе ў НАК папярэджвае, што вяскоўцаў чакае падарунак: апоўдні адбудзецца канцэрт папулярнага не толькі ў навасёлкаўцаў народнага клуба аматараў песні, гумару і гульні “Вечарніца”. Так што ёсць выдатная нагода прыйсці на ўчастак якраз да гэтага часу. Але вельмі многія не сталі чакаць нават гэтай прыемнай падзеі: датэрмінова прагаласавалі 190 выбаршчыкаў з 601, унесенага ў спісы. А хтосьці, як жыхарка Навасёлак Вольга Печанеўская, паспяшаўся выканаць свой грамадзянскі абавязак з самай раніцы. Прыйшла не адна – разам з маленькім сыночкам і бацькам.
Сакратар камісіі Наталля Несцяровіч адзначае, што сёлета ўчастак сур’ёзна “падрос”: акрамя аграгараджан, а таксама жыхароў Пранчакоў, Гарбачоў, Ціткаўшчыны, Станчакоў, Макееўшчыны, тут цяпер галасуюць і выбаршчыкі з Адахаўшчыны (125 чалавек), Сялявічаў, Гірыч-Поля. Хтосьці прыехаў сам, іншыя звярнуліся ў камісію з просьбай арганізаваць галасаванне на даму. Усе просьбы ўлічаны, па кожным адрасе ў бліжэйшы час накіруюцца прадстаўнікі ўчастковай камісіі з урнай і бюлетэнямі.
З такой экіпіроўкай адправіліся да некаторых сваіх выбаршчыкаў і члены участковай выбарчай камісіі Конькаўскага ўчастка для галасавання № 51.
– У Зарэччы ў спісы для галасавання ўнесена 5 выбаршчыкаў, у Дрэках – усяго 2. Усе людзі шаноўнага ўзросту. Безумоўна, яны, як і іншыя, каму самому цяжка дабрацца на ўчастак, не застануцца без нашай увагі. Тым больш, яны чакаюць. Хто можа, нават збіраюцца ў адной хаце – разам прагаласаваць, абмеркаваць такую значную падзею. І гэта ўжо традыцыя, – расказвае старшыня камісіі Людміла Лузяніна.
Па стане на 10.30 свой выбар зрабілі 207 з 446 выбаршчыкаў з Конек, Федзюкоў, Галавачоў, Чвыроў, Туркоў, Сакуноў.
Менш чым праз паўгадзіны карэспанэнты раёнкі ў Русінавічах. Тут, на ўчастку № 57, таксама рады кожнаму выбаршчыку. Як расказала старшыня камісіі Людміла Сідорская, мясцовы жыхар Сяргей Сазановіч у першы дзень датэрміновага галасавання прыйшоў яшчэ да адкрыцця ўчастка, давялося чакаць. А 11 верасня ў 8.00 на ўчастку ўжо быў Віктар Макавецкі: спяшаўся на работу ў СВК, але перад тым, як сесці ў свой трактар, вырашыў прагаласаваць. Улічваючы, што ў мясцовым сельгаспрадпрыемстве (як, дарэчы, і іншых) гэты пагодлівы восеньскі дзень быў працоўным, а многія вяскоўцы спяшаліся ў добрае надвор’е ўбраць ураджай з уласных сотак і паход на выбарчы ўчастак адклалі на пазнейшы час, – малюнак складваўся даволі аптымістычны. Да канца галасавання больш як 9 гадзін, а сваё слова ўжо сказалі больш за 40 працэнтаў з 645 выбаршчыкаў.
Як і на іншых участках, разам з камісіяй дзяжурыць медык, для агульнай бяспекі службу нясуць прадстаўнікі РАНС, РАУС. Дарэчы, адным з тых, хто ўпершыню прыйшоў на ўчастак у якасці выбаршчыка, стаў калега міліцыянера – малады супрацоўнік дэпартамента аховы Яўгеній Новік. Разам з бюлетэнем для галасавання ён атрымаў сувенір ад камісіі.
На гэтым участку, як і на Конькаўскім, быў анансаваны канцэрт народнай студыі “Экспрэс”.
Варта адзначыць, што на ўсіх згаданых участках не пуставалі месцы для наглядальнікаў. У асноўным за галасаваннем назіралі прадстаўнікі БРСМ, “Белай Русі”, прафсаюзных арганізацый.
Вёскі Альхоўцы, Гукова, Пад’язаўле, Гасцілавічы, Вадзяціна, хутар Літоўка –населеныя пункты, жыхары якіх “прыпісаны” на Альхоўскім выбарчым участку № 62, усяго 376 чалавек. У асноўным – людзі сталага ўзросту, па словах старшыні ўчастковай камісіі Валянціны Кавальковай, ад 95 вяскоўцаў паступілі заяўкі на галасаванне на даму. Члены ўчастковай камісіі з міні-урнамі з раніцы 11 верасня адправіліся па адрасах. Сярод тых, хто выказаў жаданне прагаласаваць дома, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны Уладзімір Янушкевіч з Пад’язаўля і Міхаіл Макавецкі з Гасцілавічаў.
Зінаіда Арцём, якая спяшалася пасля богаслужэння ў царкве на Востраўскі ўчастак для галасавання № 64 гаворыць:
–Хоць кандыдатаў трое, але выбар рабіць было няцяжка. Голас збіраюся аддаць за чалавека, якога ведаю і якому давяраю. Да выхаду на пенсію я працавала медсястрой у Тухавіцкай урачэбнай амбулаторыі, таму спадзяюся, што калі пераможа мой кандыдат, ён нямала карыснага зробіць у тым ліку і для развіцця сацыяльнай сферы. Каб мясцовыя жыхары ішлі на выбары, як на свята, пастараліся тутэйшыя культработнікі, якія ладзілі канцэртную праграму. Аграгарадок Востраў і вёска Гута – два населеныя пункты, жыхары якіх галасуюць на гэтым участку. Старшыня камісіі Наталля Жанкевіч агучылі лічбы: з 659 выбаршчыкаў 215 прагаласавалі датэрмінова. 137 – у сябе дома: да іх з пераноснымі урнамі адправіліся члены камісіі.
Святочна-дзелавая атмасфера панавала і на Крывошынскім участку для галасавання № 53. Камісія пад старшынствам Вольгі Дыдышка – вопытная, выбарчая кампанія праходзіць арганізавана і дакладна. Нараканняў з боку наглядальнікаў не зарэгістравана. Яўка выбаршчыкаў высокая: з 417 чалавек па стане на 12 гадзін прагаласавалі 275. Члены камісіі паспелі з’ездзіць у вёску Нетчын, дзе сваё волевыяўленне выказалі 15 чалавек і ў бальніцу сястрынскага догляду, дзе прагаласавалі 5 грамадзян. Адправіліся яшчэ па 30 адрасах у Крывошыне. Па адным з іх на вуліцу Піянерскую завіталі і карэспандэнты “ЛВ”. У добраўпарадкаваным двары 85-гадовай Раісы Сегень мнагалюдна: прыехала дачка, прыйшлі суседкі. Пажылая жанчына ставіць насупраць прозвішча свайго кандыдата птушачку.
–Упэўнена, голас кожнага важны, таму ў выбарах заўсёды ўдзельнічаю. Хачу, каб мае дзеці, унукі і праўнукі, жылі пад мірным небам , – разважае Раіса Сегень.
Каля будынка сельвыканкама , дзе знаходзіцца Ганчароўскі ўчастак для галасавання № 42 – шмат народу. Бойка ідзе гандль з райпоўскай аўталаўкі. Нядзеля, хоць і выхадны для магазіна на калёсах, але на гэты раз ён працуе па-за графікам. Члены камісіі заняты сваімі непасрэднымі абавязкамі, частка паехала па дамах выбаршчыкаў. 639 жыхароў з 13 навакольных вёсак унесены ў спісы на гэтым участку, 263 з іх галасуюць дома.
– Лёгкае хваляванне прысутнічае, бо хочацца, каб у асноўны дзень галасавання ўсё прайшло добра і зладжана, як і ў час датэрміновага. Па стане на 13 гадзін 395 чалавек на нашым участку ўжо зрабілі свой выбар, – гаворыць старшыня камісіі Надзея Васілеўская. За ходам галасавання ў нядзелю сачылі наглядальнікі: Уладзімір Жаваранак ад раённага савета ветэранаў і Дзіяна Трысцень ад раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын.
А ў райцэнтры за некалькі хвілін да закрыцця Ляхавіцкага-Ленінскага ўчастка № 35 свой выбар зрабіла маладая сям’я Собаль: Алена і Яўгеній прыйшлі на галасаванне разам з маленькай дачкой.
У 20 гадзін дзверы на гэтым і іншых выбарчых участках зачыніліся. Камісіі прыступілі да падліку галасоў.
Святлана БЕЛЬМАЧ.
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.
А ў райцэнтры за некалькі хвілін да закрыцця Ляхавіцкага-Ленінскага ўчастка
1 150
ЕЩЕ НА ЭТУ ТЕМУ:
Дэтэктыўная гісторыя
Канешне, падлеткам ён заміраў перад тэлевізарам, калі ішла чарговая серыя “Месца сустрэчы змяніць нельга”, канешне, зачытваўся дэтэктывамі і ў думках разам з
Мы. Сто радкоў ад рэдактара
Множны лік займенніка я. Мы – гучыць трывала і ўпэўнена, дружалюбна і надзейна, моцна і з’яднана. Мы пасуе разам. Мы, беларусы – мірныя людзі, сэрцам адданыя
Наш дэпутат у парламенце – Леанід Цупрык
Па інфармацыі акруговай выбарчай камісіі Баранавіцкай сельскай выбарчай акругі № 7 па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі
Выбар народа. Дэпутаты выбраны па ўсіх 110 акругах
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 11 верасня прыняў удзел у выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з
Дзе шукаць «скарб» ведаюць у “Ляхавіцкім” /фота/
Чаго імкнецца дасягнуць чалавек, які шчыруе на зямлі? Без шкоды для яе – максімум ад яе. І не важна, гаворка пра трохзначныя лічбы гектараў ці пра пару-тройку
ПОДЕЛИТЕСЬ НАМИ :)
ПОПУЛЯРНОЕ
Есть мнение!